Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Песьня над песьнямі 6 Песьня над песьнямі 6 разьдзел

1 Куды пайшоў любовы твой, найпазарнейшая із жанок? куды павярнуўся любовы твой? і мы пашукаем яго з табою.
2 Любовы мой зышоў да гароду свайго, да радкоў духмяных, пасьціць у гародах і зьбіраць лілі.
3 Я любовага майго, а любовы мой, — мой, ён пасьвіць памеж ліляў.
4 Пазорная ты, прыяцелка мая, як Фірца, харошая, як Ерузалім, страшная, як войска ізь сьцягамі.
5 Адхіні вочы свае ад мяне, бо яны ўзрушаюць мяне.
6 Валасы твае, як чарада козаў, із Ґілеаду зыходзячых; зубы твае, як чарада авец, што вышлі з мыцельніку, з каторых кажная коце блізьняты, а бясплоднае меж іх няма;
7 Як скрыль гранатовага яблыка, віскавіцы твае пад вэлевам тваім.
8 Шасьцьдзясят караліцаў, і асьмідзясят мамошкаў, і дзявушчых бязь ліку;
9 Адзіная яна галуба мая, беззаганная мая, адзіная яна ў маці сваёй, выборная ў тэй, што нарадзіла яе. Абачылі яе дачкі і мелі яе за шчасьлівую; караліцы а мамошкі, і хвалілі яе.
10 Хто гэта выглядаючая, як раньне, пазорная, як месяц, ясная, як сонца, страшная, як войска ізь сьцягамі?
11 Да арэхавага гароду я зышла паглядзець на зяленіва ля цур’я, паглядзець, ці распукалася вінная розка, ці расквілі гранатовыя яблыны;
12 Ня ведаю, як душа мая ськіравала мяне да цялежак майго ахвотнага люду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Песні над Песьнямі Салямонавае, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.