Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня 1 Аб'яўленьня 1 разьдзел

1 Аб’яўленьне Ісуса Хрыста, каторае даў Яму Бог, каб паказаць слугам Сваім, што мае стацца неўзабаве. Ён жа наказаў, паслаўшы Ангілам Сваім нявольніку Свайму Яану,
2 Каторы сьветчыў слова Божае й сьветчаньне Ісуса Хрыста, — усе, што ён бачыў.
3 Дабраславёны тый, што чытае, і тыя, што слухаюць словы прароцтва гэтага й дзяржаць напісанае ў ім; бо час блізка.
4 Яан сямём цэрквам, што ўв Азі: ласка вам а супакой ад Тога, Каторы ё, і быў, і прыйдзе, і ад сямёх духоў, што перад пасадам Ягоным,
5 І ад Ісуса Хрыста, вернага сьветкі, першака зь мертвых і валадара каралёў земных. Яму, Каторы ўмілаваў нас і вывальніў нас ад грахоў нашых крывёю Сваёй,
6 І ўчыніў нас гаспадарамі і сьвятарамі Богу а Айцу Свайму, слава а сіла на векі вякоў! Амін.
7 Вось ідзець із булакамі, і кажнае вока абача Яго, і тыя, што прабалі Яго; і зазохаюць перад Ім усі плямёны зямлі. Амін.
8 «Я ё Альфа й Омэґа», кажа Спадар Бог, Каторы ё, і быў, і прыйдзе, Усемагучы.
9 Я Яан, брат ваш і сябра ў ватузе і ў гаспадарстве і ў цярплівосьці Ісуса, быў на абтоку, званым Патмос, дзеля Слова Божага і дзеля сьветчаньня Ісуса.
10 Я быў у духу ў Спадароў дзень і пачуў адзаду сябе вялікі голас, бы трубны,
11 Кажучы: «Запішы, што ты бачыш, у сувой і пашлі сямём цэрквам: да Ефэсу а да Сьмірны а Пэрґаму а Тыятыры а да Сардаў а Філядэльфы а да Ляодыкі».
12 І я абярнуўся, каб бачыць голас, што казаў імне; і, абярнуўшыся, абачыў сем залатых сьветачаў
13 І, пасярод сьветачаў, падобнага да Сына людзкога, адзетага ў вадзецьце да ног, і па грудзёх ён быў паперазаўшыся залатым поясам.
14 Галава Ягоная й валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; вочы Ягоныя, як поламя агню;
15 І ногі Ягоныя падобныя да пазорыстае медзі, бы ў печы распаленае; і голас Ягоны, як гук шмат водаў.
16 І меў у правіцы Сваёй сем зор; і з вуснаў Ягоных выходзіў абаротны войстры меч; і від Ягоны, як сонца, калі зьзяе ў сіле сваёй.
17 І як я абачыў Яго, дык паў у ногі Яму, як мертвы. І Ён паклаў на мяне правіцу Сваю, кажучы: «Не палохайся; Я першы й апошні,
18 І жывы; і быў мертвы, вось, жывы на векі вякоў; і маю ключы сьмерці й пеклы.
19 «Дык напішы, што ты бачыў, і што ё, і што будзе просьле гэтага.
20 Тайна сямёх зораў, што ты бачыў у правіцы Маёй, і сямёх залатых сьветачаў: сем зораў — гэта ангілы сямёх цэркваў; а сем сьветачаў, каторыя ты бачыў — сем цэркваў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.