Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Аб'яўленьня 7 Аб'яўленьня 7 разьдзел

1 І просьле гэтага бачыў я чатырох ангілаў, што стаялі на чатырох рагох зямлі, дзяржалі чатыры вятры земныя, каб ня веяў вецер на зямлю ані на мора, ані на якое дзерва.
2 І бачыў я іншага ангіла, што ўзыходзіў ад усходу сонца і меў пячаць Бога жывога. І гукнуў ён вялікім голасам да чатырох ангілаў, каторым дана шкодзіць зямлі й мору,
3 Кажучы: «Ня шкодзьце зямлі ані мору, ані дзервам, пакуль не пазначым пячацяй на чолах слугаў Бога нашага!»
4 І чуў я лік пазначаных пячацяй з кажнага плямені сыноў Ізраелявых, сто сорок чатыры тысячы пазначаных пячацяй.
5 З плямені Юдзінага пазначана пячацяй двананцаць тысячаў; з плямені Рувінавага — двананцаць тысячаў; з плямені Ґадавага, — двананцаць тысячаў;
6 З плямені Ашэравага — двананцаць тысячаў; з плямені Неффалімовага — двананцаць тысячаў; з плямені Манасавага — двананцаць тысячаў;
7 З плямені Сымонавага — двананцаць тысячаў; з плямені Левага —двананцаць тысячаў; з плямені Іссахаровага — двананцаць тысячаў;
8 З плямені Завулонавага — двананцаць тысячаў; з плямені Язэпавага — двананцаць тысячаў; з плямені Веняміновага — двананцаць тысячаў пазначаных пячацяй.
9 Просьле гэтага глянуў я, і гля, вялікі груд, каторага ніхто ня мог зьлічыць, з усіх народаў а плямёнаў а людаў а моваў стаяў перад пасадам а перад Баранчыкам у белых адзецьцях і з пальмовымі галузкамі ў руках сваіх.
10 І гукалі вялікім голасам, кажучы: «Спасеньне Богу нашаму, што сядзіць на пасадзе, і Баранчыку!»
11 І ўсі ангілы стаялі навокал пасаду і старых і навокал жывых стварэньняў, і палі перад пасадам на відзеньні свае, і пакланіліся Богу,
12 Кажучы: «Амін! дабраславенства а слава а мудрасьць а падзяка а чэсьць а сіла а моц Богу нашаму на векі вякоў. Амін».
13 І адзін із старых сказаў імне: «Гэтыя, адзеўшыся ў белыя адзецьці, хто і скуль прышлі?»
14 І я сказаў яму: «Ведаеш, спадару мой». І ён сказаў імне: «Гэта тыя, што прышлі зь вялікае атугі, і абмылі адзецьці свае, і выбялілі ў крыві Баранчыкавай.
15 За тое яны перад пасадам Божым і служаць Яму дзень і ноч у доме Ягоным; і Тый, што сядзіць на пасадзе, разапнець будан Свой над імі.
16 Яны ня будуць ужо прагнуць ані сьмягнуць, і ня будзе пячы іх сонца і ніякі вад;
17 Бо Баранчык, што сярод пасаду, будзе пасьціць іх, павядзець із да жаролаў жывое вады, і абатрэць Бог кажную сьлізу з ачоў іхных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 7 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.