Слугі Бога жывога
1 Потым я ўбачыў чатырох анёлаў, якія стаялі на чатырох вуглах зямлі і трымалі чатыры вятры зямлі, каб вецер не дзьмуў ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.
1 Потым я ўбачыў чатырох анёлаў, якія стаялі на чатырох вуглах зямлі і трымалі чатыры вятры зямлі, каб вецер не дзьмуў ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.
2 І ўбачыў я іншага анёла, які сыходзіў з усходу сонца і меў пячатку Бога жывога. Ён усклікнуў гучным голасам да чатырох анёлаў, якім было дадзена ўчыніць зло зямлі і мору,
3 кажучы: «Не чыніце зло ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль мы не паставім пячаткі слугам Бога нашага на іхніх чолах».
4 І пачуў я лічбу пазначаных пячаткаю: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячаткаю з усіх плямёнаў сыноў Ізраэля.
5 З племені Юды дванаццаць тысяч апячатаных, з племені Рубэна дванаццаць тысяч, з племені Гада дванаццаць тысяч,
6 з племені Асэра дванаццаць тысяч, з племені Нэфталія дванаццаць тысяч, з племені Манасэса дванаццаць тысяч,
7 з племені Сімяона дванаццаць тысяч, з племені Леві дванаццаць тысяч, з племені Ісахара дванаццаць тысяч,
8 з племені Забулона дванаццаць тысяч, з племені Юзафа дванаццаць тысяч, з племені Бэньяміна дванаццаць тысяч апячатаных.
9 Пасля гэтага я ўбачыў вялікі натоўп, якога ніхто не мог палічыць, з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў, якія стаялі перад тронам і Баранкам, апранутыя ў белыя шаты і з пальмовымі галінкамі ў сваіх руках.
10 Яны крычалі гучным голасам, кажучы: «Збаўленне належыць Богу нашаму, які сядзіць на троне, і Баранку».
11 Усе анёлы стаялі вакол трона і старэйшын, і чатырох жывых істот. І ўпалі яны на твары свае перад тронам, і пакланіліся Богу,
12 кажучы:
«Амэн! Благаслаўленне і слава, і мудрасць, і падзяка, і пашана, і сіла, і моц Богу нашаму на векі вякоў. Амэн».
13 Адзін са старэйшын звярнуўся да мяне, кажучы: «Хто гэта, апранутыя ў белыя шаты, і адкуль яны паходзяць?»
14 І я сказаў яму: «Мой пане, ты ведаеш». А ён адказаў мне: «Гэта тыя, хто прыйшоў з вялікага ўціску і абмыў свае шаты, і выбеліў іх у крыві Баранка.
15 Таму яны — перад тронам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы ў святыні. А той, хто сядзіць на троне, раскіне над імі свой шацёр.
16 Яны ўжо не будуць ні галадаць, ні прагнуць, і не будзе паліць іх сонца і ніякая спёка,
17 бо Баранак, які пасярод трона, будзе пасвіць іх і вадзіць да крыніц жывой вады. І вытра Бог кожную слязу з іхніх вачэй».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Апакаліпсіс святога Яна, 7 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019