ПРАРОЦКІЯ БАЧАННІ: АДКРЫТАЕ НЕБА
Перад тронам у небе
1 Пасля гэтага я ўбачыў: вось дзверы адчыненыя ў небе, і ранейшы голас, які я чуў, як бы гук трубы, што гаварыў са мною, сказаў: «Узыдзі сюды, я пакажу табе, што павінна адбыцца пасля гэтага».
Перад тронам у небе
1 Пасля гэтага я ўбачыў: вось дзверы адчыненыя ў небе, і ранейшы голас, які я чуў, як бы гук трубы, што гаварыў са мною, сказаў: «Узыдзі сюды, я пакажу табе, што павінна адбыцца пасля гэтага».
2 Я адразу напоўніўся Духам. Вось трон стаяў на небе, а на троне нехта сядзеў.
3 Той, які сядзеў, з выгляду быў падобны да каменя яшмы і сердаліку, і вясёлка была вакол трона, з выгляду падобная да смарагду.
4 Навокал трона было дваццаць чатыры троны. А на тронах сядзелі дваццаць чатыры старэйшыны, апранутыя ў белыя шаты. На іхніх галовах— залатыя вянкі.
5 З трона сыходзілі маланкі, галасы і грымоты. Сем вогненных паходняў, якія ёсць сямю Божымі духамі, гарэла перад тронам.
6 І перад тронам было быццам мора шкляное, падобнае да крышталю. А пасярэдзіне трона і навокал трона былі чатыры жывыя істоты, поўныя вачэй спераду і ззаду.
7 Першая жывая істота была падобная да льва, а другая жывая істота — падобная да вала, трэцяя жывая істота мела аблічча, як у чалавека, а чацвёртая жывая істота была падобная да арла, які ляціць.
8 Кожная з чатырох жывых істот мела па шэсць крылаў, а вакол і ўсярэдзіне — яны поўныя вачэй. І не маюць яны спакою ні ўдзень, ні ўначы, кажучы: «Святы, святы, святы Пан Бог усемагутны, які быў, ёсць і прыходзіць!»
9 Калі жывыя істоты аддадуць славу, пашану і падзяку таму, хто сядзіць на троне, хто жыве на векі вечныя,
10 тады дваццаць чатыры старэйшыны ўпадуць перад тым, хто сядзіць на троне, і паклоняцца таму, хто жыве на векі вечныя, і кінуць вянкі свае перад тронам, кажучы:
11
«Ты, Пане і наш Божа,
годны прыняць славу і пашану, і сілу,
бо Ты стварыў усё,
і з Тваёй волі існавала і было створана».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Апакаліпсіс святога Яна, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019