Біблія » Пераклады » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Апакаліпсіс 10 Апакаліпсіс 10 разьдзел

Прадказанне сёмай трубы

1 Я ўбачыў іншага моцнага анёла, які сыходзіў з неба, апрануты ў хмару, а на галаве яго была вясёлка. Твар яго — быццам сонца, а ногі яго — як слупы агню.
2 Ён трымаў у руцэ разгорнутую маленькую кнігу. Сваю правую нагу ён паставіў на моры, а левую — на зямлі
3 і гучна закрычаў, быццам рыкае леў. А калі крыкнуў, сем грамоў загаварылі сваімі галасамі.
4 Калі адазваліся сем грамоў, я павінен быў пісаць. І пачуў я голас з неба, які гаварыў: «Запячатай тое, што сказалі сем грамоў, і не пішы гэтага».
5 Анёл, якога я бачыў стоячым на моры і на зямлі, падняў сваю правую руку да неба
6 і пакляўся Жывым на векі вякоў, які стварыў неба і тое, што ў ім, зямлю і тое, што на ёй, і мора з тым, што ў ім: «Ужо няма часу,
7 але ў дні голасу сёмага анёла, калі ён павінен будзе затрубіць, здзейсніцца таямніца Бога, так як Ён абвясціў сваім слугам-прарокам».
Маленькая кніга

8 Голас, які я пачуў з неба, зноў гаварыў са мною і казаў: «Ідзі, вазьмі разгорнутую кнігу з рукі анёла, які стаіць на моры і на зямлі».
9 Я пайшоў да анёла і сказаў яму, каб ён даў мне маленькую кнігу. Ён адказаў мне: «Вазьмі і праглыні яе. Яна будзе горкая для жывата твайго, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд».
10 Я ўзяў маленькую кнігу з рукі анёла і праглынуў яе. Яна была ў маіх вуснах салодкая, як мёд. А калі з’еў яе, то горка зрабілася ў маім жываце.
11 І сказалі мне: «Ты зноў павінен прарочыць пра плямёны, народы, мовы і пра многіх каралёў».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Апакаліпсіс святога Яна, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019