1 На ложы маім начамі шукала я
улюбёнага душы маёй,
шукала і не знайшла яго.
улюбёнага душы маёй,
шукала і не знайшла яго.
2 Устану я і абыду горад,
па пляцах і вуліцах пашукаю
улюбёнага душы маёй;
шукала я і не знайшла яго.
па пляцах і вуліцах пашукаю
улюбёнага душы маёй;
шукала я і не знайшла яго.
3 Сустрэлі мяне вартаўнікі, што абыходзілі горад:
Ці бачылі вы ўлюбёнага душы маёй?
Ці бачылі вы ўлюбёнага душы маёй?
4 Ледзь я прамінула іх, як знайшла я
улюбёнага душы маёй;
схапіла яго я і не адпушчу,
пакуль не прывяду яго ў дом маці маёй,
у пакой радзіцелькі маёй.
улюбёнага душы маёй;
схапіла яго я і не адпушчу,
пакуль не прывяду яго ў дом маці маёй,
у пакой радзіцелькі маёй.
5 Заклінаю вас, дочкі ерусалімскія,
газэлямі ці ланямі палявымі,
не будзіце і не абуджайце каханьне,
пакуль само не пажадае.
газэлямі ці ланямі палявымі,
не будзіце і не абуджайце каханьне,
пакуль само не пажадае.
6 Хто тая, што ўзыходзіць з пустыні,
нібы ў клубах дыму,
акураная мірай і ладанам
і ўсімі пудрамі гандляра?
нібы ў клубах дыму,
акураная мірай і ладанам
і ўсімі пудрамі гандляра?
7 Вось ложа яго, Саламонава,
шэсьдзесят ваяроў вакол яго
з ваяроў ізраілевых.
шэсьдзесят ваяроў вакол яго
з ваяроў ізраілевых.
8 Усе яны зь мячамі,
умелыя ў баі;
у кожнага меч на сьцягне
дзеля страху начнога.
умелыя ў баі;
у кожнага меч на сьцягне
дзеля страху начнога.
9 Паланкін зрабіў сабе цар Саламон
з дрэваў ліванскіх.
з дрэваў ліванскіх.
10 Апоры яго зрабіў з срэбра,
абіўка яго з золата,
седзішча яго з пурпуру;
сярэдзіна ўсланая
каханьнем дачок ерусалімскіх.
абіўка яго з золата,
седзішча яго з пурпуру;
сярэдзіна ўсланая
каханьнем дачок ерусалімскіх.
11 Хадзіце й паглядзіце, дочкі Сіёну,
на цара Саламона ў вянцы,
якім увянчала яго маці
ў дзень вясельля ягонага
і ў дзень радасьці яго сэрца.
на цара Саламона ў вянцы,
якім увянчала яго маці
ў дзень вясельля ягонага
і ў дзень радасьці яго сэрца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Песьня Песьняў, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022
