1 Я — пралеска шаронская,
лілея далінаў.
лілея далінаў.
2 Як лілея сярод церня,
так любая мая сярод дзяўчат.
так любая мая сярод дзяўчат.
3 Як яблыня сярод лясных дрэваў,
так каханы мой сярод хлопцаў;
у ценю яго мне прыемна сядзець,
плады яго салодкія мне на смак.
так каханы мой сярод хлопцаў;
у ценю яго мне прыемна сядзець,
плады яго салодкія мне на смак.
4 Увёў ён мяне ў дом бяседы,
сьцяг яго нада мною — каханьне.
сьцяг яго нада мною — каханьне.
5 Пачастуйце мяне разынкамі,
падмацуйце мяне яблыкамі,
бо я хворая ад каханьня.
падмацуйце мяне яблыкамі,
бо я хворая ад каханьня.
6 Яго левая рука пад маёй галавой,
правая абдымае мяне.
правая абдымае мяне.
7 Заклінаю вас, дочкі ерусалімскія,
газэлямі ці ланямі палявымі,
не будзіце і не абуджайце каханьне,
пакуль само не пажадае.
газэлямі ці ланямі палявымі,
не будзіце і не абуджайце каханьне,
пакуль само не пажадае.
8 Чую каханага майго; вось ён ідзе,
пераскоквае горы, перасягае вяршыні.
пераскоквае горы, перасягае вяршыні.
9 Падобны каханы мой да газэлі ці маладога аленя;
вось, ён стаіць за нашай сьцяною,
наглядае праз вокны, зазірае праз краткі.
вось, ён стаіць за нашай сьцяною,
наглядае праз вокны, зазірае праз краткі.
10 Адказаў каханы мой і сказаў мне:
Устань, любая, прыгожая мая, і выходзь.
Устань, любая, прыгожая мая, і выходзь.
11 Бо вось, зіма мінула,
дажджы скончыліся й перасталі.
дажджы скончыліся й перасталі.
12 Кветкі зьявіліся на зямлі,
надышла пара сьпеваў,
голас галубкі чуваць у нашым краі.
надышла пара сьпеваў,
голас галубкі чуваць у нашым краі.
13 На фігавых дрэвах завязаліся плады,
вінаградная квецень пусьціла пах;
устань, любая, прыгожая мая, і выходзь.
вінаградная квецень пусьціла пах;
устань, любая, прыгожая мая, і выходзь.
14 Галубка мая ў расколінах скал,
y сховах горнага уздыму;
дай пабачыць мне аблічча тваё,
дай пачуць голас твой,
бо голас твой мілы
і аблічча тваё гожае.
y сховах горнага уздыму;
дай пабачыць мне аблічча тваё,
дай пачуць голас твой,
бо голас твой мілы
і аблічча тваё гожае.
15 Лавіце нам лісаў,
лісак маленькіх,
што нішчаць вінаграднікі,
бо вінаграднікі нашы зацьвілі.
лісак маленькіх,
што нішчаць вінаграднікі,
бо вінаграднікі нашы зацьвілі.
16 Каханы мой належыць мне, а я яму,
таму, хто пасьвіць у лілеях.
таму, хто пасьвіць у лілеях.
17 Пакуль не павее дзень
і не паўцякаюць цені,
абярніся, каханы мой,
і будзь як газэль ці алень малады
у горах над цясьнінамі.
і не паўцякаюць цені,
абярніся, каханы мой,
і будзь як газэль ці алень малады
у горах над цясьнінамі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Песьня Песьняў, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022
