1 Куды пайшоў каханы твой,
найпрыгажэйшая з жанчын?
Куды павярнуў каханы твой,
пашукайма яго разам з табою?
найпрыгажэйшая з жанчын?
Куды павярнуў каханы твой,
пашукайма яго разам з табою?
2 Каханы мой спусьціўся ў свой сад,
да градаў зь зёлкамі,
каб пасьвіць у садах,
каб зьбіраць лілеі.
да градаў зь зёлкамі,
каб пасьвіць у садах,
каб зьбіраць лілеі.
3 Я належу каханаму, а ён — мне,
ён пасьвіць у лілеях.
ён пасьвіць у лілеях.
4 Прыгожая ты, любая мая, як Тырца,
гожая, як Ерусалім,
грозная, як полк пад сьцягамі.
гожая, як Ерусалім,
грозная, як полк пад сьцягамі.
5 Адвядзі ад мяне вочы свае,
бо яны ўзрушаюць мяне;
валасы твае — як статак коз,
што спускаюцца з Гільяду.
бо яны ўзрушаюць мяне;
валасы твае — як статак коз,
што спускаюцца з Гільяду.
6 Зубы твае — як статак авечак,
што ідзе з купаньня;
кожная з двойняй
і няплоднай няма сярод іх.
што ідзе з купаньня;
кожная з двойняй
і няплоднай няма сярод іх.
7 Як разлом граната шчокі твае
за вуальлю тваёй.
за вуальлю тваёй.
8 Ёсьць шэсьцьдзесят царыц
і восемдзесят наложніц,
і дзяўчат бязь ліку.
і восемдзесят наложніц,
і дзяўчат бязь ліку.
9 Але адна яна, галубка, чыстая мая,
адзіная яна ў маці сваёй,
абраная яна ў радзіцелькі сваёй;
пабачылі яе дзяўчаты і ўхвалілі яе,
царыцы і наложніцы ўславілі яе.
адзіная яна ў маці сваёй,
абраная яна ў радзіцелькі сваёй;
пабачылі яе дзяўчаты і ўхвалілі яе,
царыцы і наложніцы ўславілі яе.
10 Хто тая, што ўзіраецца, як зара?
Прыгожая, як месяц,
ясная, як сонца, грозная,
як полк пад сьцягамі?
Прыгожая, як месяц,
ясная, як сонца, грозная,
як полк пад сьцягамі?
11 У арэхавы сад спусьцілася я
паглядзець на краскі даліны;
паглядзець ці зацьвіў вінаград,
ці распусьціўся гранат.
паглядзець на краскі даліны;
паглядзець ці зацьвіў вінаград,
ці распусьціўся гранат.
12 Ня ведала я, як душа мая
ўзьвяла мяне на калясьніцы
высакароднага з народу майго.
ўзьвяла мяне на калясьніцы
высакароднага з народу майго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Песьня Песьняў, 6 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022
