1 Якая прыгожая ты, каханая мая,
якая прыгожая ты,
вочы твае — галубкі за вуальлю тваёй;
валасы твае — як статак коз,
што спускаецца з гор Гільядзкіх.
якая прыгожая ты,
вочы твае — галубкі за вуальлю тваёй;
валасы твае — як статак коз,
што спускаецца з гор Гільядзкіх.
2 Зубы твае — як статак стрыжаных авечак,
што ідзе з купаньня;
кожная з двойняй
і няплоднай няма сярод іх.
што ідзе з купаньня;
кожная з двойняй
і няплоднай няма сярод іх.
3 Як нітка карміну рот твой,
і вусны твае гожыя;
як разлом граната
шчокі твае за вуальлю тваёй.
і вусны твае гожыя;
як разлом граната
шчокі твае за вуальлю тваёй.
4 Як вежа Давідава шыя твая,
што ўзвышаецца велічна;
тысяча шчытоў вісіць на ёй,
усе яны шчыты ваяроў.
што ўзвышаецца велічна;
тысяча шчытоў вісіць на ёй,
усе яны шчыты ваяроў.
5 Грудзі твае — як дзьве лані,
двойня газэляў,
што пасьвяцца ў лілеях.
двойня газэляў,
што пасьвяцца ў лілеях.
6 Пакуль не павее дзень
і не паўцякаюць цені,
я пайду на гару міры
і на вяршыню ладану.
і не паўцякаюць цені,
я пайду на гару міры
і на вяршыню ладану.
7 Уся прыгожая ты, любая мая,
і хібы няма ў табе.
і хібы няма ў табе.
8 Прыйдзі зь Лівану, нявеста,
са мною зь Лівану прыйдзі;
спусьціся зь вяршыні Аманы,
зь вяршыні Сэніру і Хэрмону,
з логвішчаў львоў, з гор леапардаў.
са мною зь Лівану прыйдзі;
спусьціся зь вяршыні Аманы,
зь вяршыні Сэніру і Хэрмону,
з логвішчаў львоў, з гор леапардаў.
9 Паланіла ты сэрца маё, сястра мая, нявеста,
паланіла адным тваім позіркам,
адным ланцужком на тваёй шыі.
паланіла адным тваім позіркам,
адным ланцужком на тваёй шыі.
10 Як прыгожае мілаваньне тваё,
сястра мая, нявеста;
лепшае за віно мілаваньне тваё,
пах масьцяў тваіх лепшы за ўсе бальзамы.
сястра мая, нявеста;
лепшае за віно мілаваньне тваё,
пах масьцяў тваіх лепшы за ўсе бальзамы.
11 Сотавым мёдам сьцякаюць вусны твае, нявеста;
мёд і малако пад языком тваім,
пах шатаў тваіх — як пах Лівану.
мёд і малако пад языком тваім,
пах шатаў тваіх — як пах Лівану.
12 Сад замкнуты — сястра мая, нявеста;
струмень затрыманы, запячатаная крыніца.
струмень затрыманы, запячатаная крыніца.
13 Уся рунь твая — сад гранатавы
з выбранымі пладамі,
з хною і нардам.
з выбранымі пладамі,
з хною і нардам.
14 Нард і шафран,
аер і карыца
з усімі дрэвамі ладаннымі;
міра і алоэ
з усімі найлепшымі бальзамамі.
аер і карыца
з усімі дрэвамі ладаннымі;
міра і алоэ
з усімі найлепшымі бальзамамі.
15 Крыніца ў садах,
калодзеж жывой вады;
патокі ліванскія.
калодзеж жывой вады;
патокі ліванскія.
16 Прачніся паўночны вецер,
прыйдзі паўднёвы,
павей на мой сад,
хай разьліецца бальзам;
хай каханы мой прыйдзе ў свой сад
і скаштуе яго выбраны плод.
прыйдзі паўднёвы,
павей на мой сад,
хай разьліецца бальзам;
хай каханы мой прыйдзе ў свой сад
і скаштуе яго выбраны плод.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Песьня Песьняў, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
Кнігі аўтара можна набыць у выдавецтве «Вясна».
© 2013−2022
