Псалтыр 117 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Алілуя. Хваліце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы.
 
Хваліце СПАДАРА, усі народы, услаўляйце Яго, усі люды;

Бо ўмацавалася над намі міласэрнасць Яго і праўда Госпада — вечна. Алілуя.
 
Бо дужое над намі міласэрдзе Ягонае, і праўда СПАДАРОВА на векі! Галілуя!