Псалтыр 117 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Алілуя. Хваліце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы.
 
Алелюя! Хваліце Госпада, ўсе народы! Слаўце Яго, усе старонкі!

Бо ўмацавалася над намі міласэрнасць Яго і праўда Госпада — вечна. Алілуя.
 
Бо моцная ёсьць любоў Яго да нас і праўда Яго трывае навекі! (Алелюя!)