Псалтыр 87 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Сыноў Корэ. Псальм. Песня. Асновы яго — на святых гарах; любіць Госпад
 
Сыноў Корэ. Псальм. Песьня. Угрунтаваньне на сьвятых гарах, —

брамы Сіёна больш за ўсе палаткі Якубавы.
 
Госпад любіць. Брамы сыёну Ён ставіць вышэй за ўсе сялібы Якубавы.

Слаўнае гавораць пра Цябе, горад Божы!
 
Слаўныя справы гаворацца аб табе, места Божае!

Успомню я Рагаб і Бабілон сярод тых, што ведаюць мяне; вось Філістэя і Тыр з Этыёпіяй: яны нарадзіліся там.
 
Рогаб і Бабілён я залічу да тых, што мяне ведаюць; вось Філістыны і Тыр і Этыёпія — (скажуць аб сабе, што) — “кажны там нарадзіўся”.

А пра Сіён будуць казаць: «Той і гэты нарадзіўся ў ім; і Сам Найвышэйшы ўмацоўвае яго».
 
Але пра Сыён кажны скажа: Бо “Матка”. Паасобку там кажны нарадзіўся і Найвышэйшы Госпад узмацняе яго.

Госпад занясе ў кнігу народаў: «Яны нарадзіліся там».
 
Ён напіша ў кнізе народаў: “Гэты нарадзіўся ў ім”.

І будуць спяваць, быццам у карагодзе: «Усе крыніцы мае ў Табе».
 
Дык сьпяваць аб табе будуць князі з танцамі: “Уа ў табе — твораць сабе жыльё”.