Псалтыр 113 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Алілуя. Хваліце, слугі Госпадавы, хваліце імя Госпада.
Алелюя! Хвалеце, слугі Гасподнія; хвалеце Імя Гасподняе!
Хай будзе імя Госпада дабраслаўлёна з [гэтага] часу, цяпер і вечна.
Няхай будзе пахвалена Імя Госпада — ад сяньня і аж навекі!
Ад усходу сонца і да захаду яго хай будзе ўслаўлена імя Госпада.
Ад усходу сонца да захаду хай будзе услаўлена Імя Госпада!
Госпад узвышаны над усімі народамі, слава Яго над нябёсамі.
Высокі над усімі народамі Госпад, панад нябёсамі слава Яго.
Хто ж, як Госпад Бог наш, Які жыве на вышынях?
Хто ёсьць як Госпад, наш Бог, — Ён, што узносіцца на седалішчы?
І схіляецца, каб пазіраць на неба і на зямлю?
І зыходзіць, каб пабачыць нябёсы і зямлю.
Падымае Ён з зямлі ўбогага, з гною выцягвае беднага,
З пылу Ён падыймае слабага, з гною падыймае убагага,
каб памясціць яго з князямі, з князямі народа Свайго.
Каб пасадзіць яо побач з князямі, з магнатамі народу яго.
Ён робіць так, што няплодная пасяляецца ў доме як маці, што радуецца сынам.
Ён садзіць бясплодную у дому яе, як шчасьлівую матку між сыноў яе. Алелюя!