Псалтыр 131 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Госпадзе, не ўзвышаецца сэрца маё ў пыху і не ганарыстыя вочы мае, не ганяюся я за вялікім ані за дзівосным для мяне.
 
Песьня узыходжаньня. Давідава. Госпадзе! сэрца маё не надымаецца, ані вочы мае ня вывышаюцца. Я не увайшоў на шлях узвышэньня, ані дзівосаў, якія мяне перавышаюць.

Сапраўды, спакойнай і ціхай зрабіў я душу маю; як немаўля пры грудзях маці сваёй,
 
Не! Я трымаю душу маю у супакою і маўчаньні, як дзіця на лоне маткі сваей. Мая душа у-ва мне так, як (малое) дзіцятка.

Хай Ізраэль ускладзе надзею ў Госпадзе ад гэтага часу і навечна.
 
Ізраэль, надзейся на Госпада — ад сяньня і навекі!