Псалтыр 131 верш » Псалтыр 131:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 131 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 131:2 / Пс 131:2

Filter: all
як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;

але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.

Сапраўды, спакойнай і ціхай зрабіў я душу маю; як немаўля пры грудзях маці сваёй,

Ці ня слышыў я а не супакоеваў душы свае, як адвучанае ад пелькаў маці свае; як адвучанае ад пелькаў, душа мая ў імне.

але я усьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што ад матчыных грудзей адлучылася. Душа мая ў-ва мне, як дзіця, ад маткі аднятае.

Ці ня ўтаймоўваў я і ня ўсьміраў душу маю? Як дзіця аднятае ад пелькаў маці сваёй, як дзіця аднятае ад пелькаў, так душа мая ўва мне.

як ён кляўся Госпаду, прысягаў Богу Якуба:

Не! Я трымаю душу маю у супакою і маўчаньні, як дзіця на лоне маткі сваей. Мая душа у-ва мне так, як (малое) дзіцятка.

Як прысягаў ён Госпаду, Абяцаў Богу Якава:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter