Псалтыр 70 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Давідаў. На ўспамін.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы — на ўспамін.

Божа, на ўспамогу мне накіруйся; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне.
 
О Божа, Пасьпяшы мне на помач! — на ўспамогу мне, Госпадзе.

Хай пасаромяцца і збянтэжацца тыя, што шукаюць душу маю. Хай павернуцца назад і пачырванеюць тыя, што жадаюць мне ліха.
 
Няхай засаромяцца і заўстыдаюцца ўсе, што шукаюць душы маей! Няхай адступяць назад і пакрыюцца стыдам усе тыя, што цешацца маім няшчасьцем!

Хай аслупянеюць ад сораму свайго тыя, што кажуць мне: «Добра, добра».
 
Няхай павернуць назад поўныя ганьбы тыя, што мне кажуць: “Ага-ага!”

Хай узрадуюцца і ўзвесяляцца ў Табе ўсе тыя, што шукаюць Цябе, і тыя, што любяць збаўленне Тваё, хай гавораць заўсёды: «Узвялічаны будзь, Божа».
 
Няхай узрадуюцца і весяляцца ўсе тыя, што Цябе шукаюць і няхай няспынна кажуць: “Бог ёсьць вялікі!” — усе тыя, што любяць збаўленьне тваё.

А я — няшчасны і бедны; Божа, паспяшы да мяне. Ты — Успаможца мой і Збаўца мой! Госпадзе, не марудзь!
 
А я — няшчасны і ўбогі, прыйдзі скора, о Божа! Ты мне — ўспамога і збавіцель, Госпадзе, не пазьніся!