Псалтыр 47 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
Кіраўніку хору. Сыноў Карэевых. Псальм.
Усе народы пляскайце ў далоні, слаўце Бога голасам радасці.
Усе народы, пляскайце далоньмі, сьпявайце Богу з радасьці вялікае!
Бо Госпад — найвышэйшы, страшны, магутны Валадар над усёй зямлёй.
Бо страшны Ён — Госпад Найвышэйшы, Вялікі Валадар над усенькаю зямлёю!
Ён падначальвае нам народы і плямёны пад нашы ногі.
Ён даў пад нашую ўладу народы і людзей — пад нашыя ногі.
Выбраў Ён для нас спадчыну нашу, хвалу Якуба, якога палюбіў.
Ён выбірае нам нашую спадчыну — красу Якуба, якога Ён любіць.
Уваходзіць Бог між радасці і Госпад пры гуку трубы.
Узнесься Бог з клічам радасьці — Госпад — пры гуках трубных.
Спявайце Богу, спявайце. Спявайце Валадару нашаму псальмы.
Слаўце Бога ў псальмах, слаўце! Сьпявайце Валадару нашаму, сьпявайце!
Бо Валадар усёй зямлі — Бог, спявайце ж з мудрасцю.
Ён ёсьць Валадар над усею зямлёю: сьпявайце Богу вельмі прыгожа!
Бог валадарыць над народамі, Бог сядзіць на пасадзе Сваім святым.
Бог валадае над усімі народамі: Ён засядае на сваім сьвятым пасадзе.
Князі народаў сышліся з народам Бога Абрагамава, бо шчыты зямныя — у Бога: Ён узвысіўся вельмі высока.
Князі народаў злучыліся зь людзьмі Бога Аўраамавага, бо шчыты на зямлі — Божыя: Ён высака узьнесен (над імі).