Псалтыр 3 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Псальм Давідаў, калі ўцякаў ад свайго сына Абсалома.
Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад Абсалёна, свайго сына.
Божа, як жа многа тых, што непакояць мяне, як шмат бунтуюцца супраць мяне!
Госпадзе, як шмат іх, што мяне ўціскаюць, як многа іх, што на мяне паўсталі!
Многія вось кажуць душы маёй: «Няма яму збаўлення ў Богу».
Аб маёй душы многія гавораць: “Няма яму ратунку ад Бога!”.
Ты ж, Госпадзе, Божа, шчыт мой, хвала мая Ты, галаву падымаеш мне ўверх.
Але Ты, Госпадзе, шчыт мой наўкола: Ты — слава мая, Ты галаву маю падыймаеш.
Клічам сваім прызываў я Госпада. І выслухаў Ён мяне з гары Сваёй святой.
Я голасна клікаў да Госпада і Ён пачуў мяне з гары сваёй сьвятое.
Я лёг і выспаўся, устаў, бо Госпад ахоўвае мяне.
Я клаўся і засыпаў і прабуджаўся, бо Госпад падтрымаў мяне.
Не збаюся і тысячы людзей, што навокал мяне абступілі.
Я ня спужаюся тысячаў ваякаў, што абступілі мяне навакола.
Узніміся, Госпадзе! Ухавай мяне, Божа мой! Бо па шчацэ даў Ты ўсім супраціўнікам маім, павыбіваў Ты зубы грэшнікам.
Устань, Госпадзе, збаў мяне, мой Божа! Ты біў усіх маіх ворагаў па абліччы, Ты пакрышыў зубы грэшнікаў.
У Бога бо збаўленне, і дабраславенне Тваё Твайму народу!
Ад Госпада — збаўленьне, над народам тваім тваё багаслаўленьне.