Псалтыр 134 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Вось, дабраслаўляйце Госпада, усе слугі Госпадавы, што стаіце начамі ў доме Госпадавым.
 
Псеьня ўзыходжаньня. Вось жа! Багаславіце Госпада, усе слугі Гасподнія, што стаіце ў доме Гасподнім, у падворку дому Бога нашага!

Падыміце рукі вашы да святыні і дабраслаўляйце Госпада.
 
Узьніміце рукі вашыя да сьвятыні, багаславіце Госпада начамі!

Хай дабраслаўляе цябе Госпад з Сіёна, Які стварыў неба і зямлю.
 
Няхай Госпад багаславіць цябе з Сыёну, — Той, што стварыў неба і зямлю!