Псалтыр 29 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Давідаў. Прыносьце Госпаду, сыны Божыя, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць.
Псальм Давідавы. Аддайце Госпаду вы, сыны Божыя, — аддайце Госпаду хвалу і магутнасьць!
Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго, услаўляйце Госпада ў святым ззянні.
Аддайце Госпаду хвалу Імяні ягонага, пакланіцеся Госпаду ў прыгожай сьвятыні Яго!
Голас Госпада над водамі, загрымеў Бог велічы: Госпад над бязмежнымі водамі.
Голас Гасподні над водамі — Бог славы загрымеў — Госпад над вялізнымі водамі.
Голас Госпада магутны! Голас Госпада велічны.
Голас Гасподні — магутны, голас Гасподні — вялічэзны.
Голас Госпада, Які ламае кедры; і паламае Госпад кедры Лібана,
Голас Гасподні крышыць кедры, — Госпад скрышае кедры Ліванскія.
змушае скакаць Лібан, нібы цялятка, а Сірыён, нібы маладога адзінарога.
Ён прымушае, каб Ліван скакаў як цялётка, а Сырыён як малады буйвал.(а)
Голас Госпада, Які выкрасае агністае полымя.
Голас Гасподні крэсіць агністае полымя.
Голас Госпада, Які трасе пустыню, і патрасе Госпад пустыню Кадэс.
Голас Гасподні ўстрасае пустыню, Госпад трасе пустыню Кадэс.
Голас Госпада, Які хутка дасць абрадзініцца аленіхам і аголіць гушчары, і ў святыні Яго ўсе прамовяць: «Хвала!»
Голас Гасподні трасе тэрэбітны (выкручвае дубы) і абдзірае лясы з лісьця, а ў храме ягоным усё гаворыць: “Слава!”.(б)
Госпад трывае па-над патопам, і будзе сядзець Госпад як Валадар вечна.
Над патопам сядзеў Госпад: сядзіць Госпад як Цар навекі.
Госпад дасць сілу Свайму народу, Госпад дасць дабраславенне народу Свайму ў супакоі.
Госпад дае сілу свайму народу: Госпад багаславіць свой народ супакоем.