Псалтыр 29 верш » Псалтыр 29:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 29 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 29:2 / Пс 29:2

Filter: all
Услаўлю Цябе, Госпадзе, што Ты падняў мяне і ня даў маім ворагам перамагчы мяне.

Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятасьці!

Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго, услаўляйце Госпада ў святым ззянні.

Дайце СПАДАРУ славу імені Ягонага; кланяйцеся СПАДАРУ ў харашыні сьвятасьці.

Аддайце Госпаду хвалу іменьня Ягонага, ніцма ўпадзеце прад Госпадам у прыгожай сьвятыні!

Аддайце Ягове славу Імя Ягонага. Упадзіце ніцма перад Яговам у прыгажосьці сьвятасьці.

Буду ўзьвялічваць Цябе, Госпадзе, бо Ты ўзьняў мяне і ня даў ворагам маім пацяшацца з мяне.

Аддайце Госпаду хвалу Імяні ягонага, пакланіцеся Госпаду ў прыгожай сьвятыні Яго!

Узніму Цябе, Божа, бо Ты падняў мяне, І не даў павясяліцца маім ворагам пра мне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter