Гімн Госпаду сярод буры
1 Псальм Давідавы.
Аддайце Госпаду вы, сыны Божыя, —
аддайце Госпаду хвалу і магутнасьць!
1 Псальм Давідавы.
Аддайце Госпаду вы, сыны Божыя, —
аддайце Госпаду хвалу і магутнасьць!
2 Аддайце Госпаду хвалу Імяні ягонага,
пакланіцеся Госпаду ў прыгожай сьвятыні Яго!
пакланіцеся Госпаду ў прыгожай сьвятыні Яго!
3 Голас Гасподні над водамі — Бог славы загрымеў —
Госпад над вялізнымі водамі.
Госпад над вялізнымі водамі.
4 Голас Гасподні — магутны,
голас Гасподні — вялічэзны.
голас Гасподні — вялічэзны.
5 Голас Гасподні крышыць кедры, —
Госпад скрышае кедры Ліванскія.
Госпад скрышае кедры Ліванскія.
6 Ён прымушае, каб Ліван скакаў як цялётка,
а Сырыён як малады буйвал.(а)
а Сырыён як малады буйвал.(а)
7 Голас Гасподні крэсіць агністае полымя.
8 Голас Гасподні ўстрасае пустыню,
Госпад трасе пустыню Кадэс.
Госпад трасе пустыню Кадэс.
9 Голас Гасподні трасе тэрэбітны (выкручвае дубы)
і абдзірае лясы з лісьця,
а ў храме ягоным усё гаворыць: “Слава!”.(б)
і абдзірае лясы з лісьця,
а ў храме ягоным усё гаворыць: “Слава!”.(б)
10 Над патопам сядзеў Госпад:
сядзіць Госпад як Цар навекі.
сядзіць Госпад як Цар навекі.
11 Госпад дае сілу свайму народу:
Госпад багаславіць свой народ супакоем.
Госпад багаславіць свой народ супакоем.
Каментары ці зноскі:
а) “Сырыён” — фінікійская назва гары Гэрмон.
б) Калі ўва ўсей прыродзе лютуе страшэнная бура, дык у небе — (у храме Божым) — пануе поўны супакой.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 29
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
