1 Малітва Майсея, чалавека Божага.
Госпадзе, ты быў нам прытулкам з роду-ў-род.
Госпадзе, ты быў нам прытулкам з роду-ў-род.
2 Перш чымся нарадзіліся горы і паўстала зямя і сусьвет, Ты, Божа, ёсьць ад веку й да веку!
3 Ты кажаш чалавеку вярнуцца ў пыл і гаворыш: “Вярнецеся, сыны Адама!”
4 Бы тысяча год у вачах тваіх, як учарайшы дзень, што мінуў, як варта начная.
5 Ты іх зьметаеш: яны, як сон зраньня, падобныя як трава, што зелянее.
6 Наранку красуе й зялёная, а ўвечары вяне ды сохне.
7 Вось гэтак праз гнеў твой мы нікнем і ўстрывожаны тваім абурэньнем.
8 Ты нашыя правіны палажыў перад Сабою, нашыя грахі таёмныя прад сьветласьцяй аблічча твайго.
9 Бо ўсе нашыя дні зьнікаюць пад тваім гневам: мы перажываем гады нашыя быццам уздыханьне.
10 Час нашага веку — семдзесят, а як пры сім — гадоў восемдзесят; А большая іх частка — толькі труд і марнасьць, бо праходзяць шыбка, а мы адлятаем.
11 Каму будзе ведама сіла твайго гневу і належны страх прад абурэньнем тваім?
12 Навучы нас, як лічыць нашыя дні, каб мы дайшлі да мудрасьці сэрца.
13 Абярніся, Госпадзе! Дакуль-жа? Зьлітуйся над слугамі тваімі!
14 Насыці нас зраньня любоўю тваею, каб мы цешыліся і весяліліся у-ва ўсе нашыя дні.
15 Пацеш нас на гэтулькі дзён, колькі Ты нас прыгнятаў, ды гэтулькі гадоў, колькі мы жылі ў нядолі.
16 Няхай слугам тваім акажацца дзела тваё і слада твая дзецям іхнім.
17 Няхай ласка Госпада Бога будзе над намі і умацуй дзела рук нашых!
(дзела рук нашых замацуй!)
(дзела рук нашых замацуй!)
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 90
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.