1 Псальм Давідавы.
Сьпяваць буду аб любові і справядлівасьці, — Табе, Госпадзе, псальмы пяяць буду.
2 Буду хадзіць шляхам дасканалых: калі Ты прыйдзеш да мяне. У чыстаце сэрца паступаць буду пасярод дому майго.
3 Не пастаўлю сабе прад маімі вачыма нічога нягоднага: ненавіджу тых што твораць злачынства, ня прыстане яно да мяне.
4 Фальшывае сэрца здалёк будзе ад мяне, зала не хачу я і ведаць.
5 Я прымушу маўчаць таго, хто таёмна чэрніць бліжняга свайго; пышнага вокам й гордага сэрцам не пацярплю.
6 Вочы мае на верных зямлі, каб жылі пры мне; хто ходзіць шляхам дасканалых, той будзе маім слугою.
7 Хто снуець здраду, ня будзе жыць у доме маім; хто гаворыць ілжывасьць, ня ўстоіць прад вачыма маімі.
8 Што-ранак прымушу маўчаць усіх бязбожных зямлі, каб з гасподняга места выкараніць усіх злачынцаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 101

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.