Песьня смутку — павучальная

1 Кіраўніку хору. Песьня сыноў Карэявых.
2 Як лань прагне жывой вады з крыніцы (патоку),
так душа мая імкнецца да Цябе, Божа мой.
3 Душа мая прагне Бога, Бога жывога!
Калі ж прыйду ўбачыць аблічча тваё?
4 Сьлёзы мае былі мне хлебам днём — ноччу
мне, што кожны дзень чую гоман: “Дзе ёсьць Бог твой?”.
5 Як гэта ўспамінаю, душа мая разьліваецца:
я іду да цудоўнага Штра-храму сярод мнагалюдзтва,
вядучы іх да Божага Дому, сярод гучнае радасьці
і пахвалы ў сьвяточнай грамадзе.
6 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ўва мне турбуешся?
Спадзявайся на Бога! — Я ж буду яшчэ славіць Яго,
Збаўленьне аблічча майго і Бога майго.
7 Душа мая прыгнечана ўва мне, дык з земляў Ярданскіх,
з гор Гармонскіх і з гары Міцар аб Табе ўспамінаю.
8 Прадоньне гукае да прадоньня ў шуме тваіх вадаспадаў:
усе воды твае дый усе хвалі прайшлі праз мяне.
9 Удзень Госпад зьяўляе ласку сваю.
а ўначы ёсьць у мяне песьня для Яго —
малітва да Бога жыцьця майго.
10 Кажу да Бога, Скалы маей: “Чаму Ты забываеш мяне?
Чаму хаджу я сумны ад варожага ўціску?”.
11 Аж крышацца косьці мае ад насьмешак ворагаў маіх,
Спадзявайся на Бога! Яшчэ буду Яго хваліці —
збаўленьне аблічча майго і Бога майго.
12 адсутнічае

Каментары ці зноскі:

42:5 — была “Штра-храму”.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 42

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.