1 Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: песьня навучальная.
2 Як лань, што прагне вады із патоку, так душа мая, Божа, імкнецца к Табе!
3 Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі-ж я прыйду й пакажуся прад Божым абліччам?
4 Сьлёзы мае былі ежай маёй дзень і ноч, калі да мяне гаварылі няўстанна: Дзе Бог твой?
5 Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў таўпе мнагалюднай, вядучы яе к Божаму Дому, сярод радасьці гучнай і падзякі грамады сьвяточнай.
6 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты калоцішся? Спадзявайся на Бога! Я-ж буду йшчэ славіць Яго, успамогу і Бога майго.
7 Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Іорданскае, з гор Гармонскіх, з гары Міцар Цябе ўспамінаю.
8 Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае ды ўсе хвалі прайшлі праз мяне.
9 У дзёнь Госпад зьяўляе ласку Сваю, а ўначы Яму песьня ў мяне, малітва да Бога жыцьця майго.
10 Да Бога кажу я, што ёсьць мне скала: Чаму Ты забыў аба мне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску варожага?
11 Як парахніца ў косьцях маіх, насьмяхаліся ворагі мае нада мною, гаворачы ўсьцяж: Дзе-ж твой Бог?
12 Чаму ты сумуеш, душа мая? Ды чаму ў-ва мне ты калоцішся? Спадзявайся на Бога! Бо йшчэ буду хваліці Яго, успамогу і Бога майго!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 42

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.