пераклады // сімфонія // слоўнікі

Біблія » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Другое Яана 1 разьдзел

1 Старшы — выбранай пані і дзецям яе, каторых я запраўды люблю, (і ня толькі я, але і ўсе, што праўду пазналі),
2 дзеля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі на векі,
3 няхай будзе з вамі ласка, зьмілаваньне, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любві!
4 Я дужа ўцешыўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца.
5 І сягоньня прашу цябе, пані, не як новую запаведзь пішучы табе, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.
6 І тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яе хадзілі.
7 Бо многа зводнікаў увайшло ў сьвет, якія не вызнаваюць Ісуса Хрыста, што ў целе прыйшоў: гэткі чалавек ёсьць зводнік і антыхрыст.
8 Глядзеце за сабою, каб нам ня згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.
9 Кожын, хто пераступае навуку Хрыстовую і не прабывае ў ёй, ня мае Бога; хто-ж прабывае ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.
10 Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтае навукі, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;
11 бо хто вітае яго, той прымае ўдзел у благіх учынках яго.
12 Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы ды чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая была поўная.
13 Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Іоана, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу . Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1926−1931, 1948, 1985, 1991


2023. Створана з любоўю для тых, хто разважае пра Бога і шукае Яго.