1 Шчасьлівы чалавек, што ня ходзе на раду бязбожных, ня ўзыходзіць на шлях грэшнікаў і паміж насьмешнікаў не засядае,
2 але любасьць знаходзе ў Законе Госпада і аб Законе Ягоным разважае ўдзень і ўначы.
3 Той ёсьць быццам пасаджанае ля патоку воднага дзерава, што плод дае ў сваім часе, а лісьце яго ня вяне, і ўсё, што ён робіць, удаецца яму.
4 Ня гэтак бязбожныя: яны да паловы падобны, што вецер разносе.
5 Дык ня ўстояць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі ў зграмаджэньні справядлівых,
6 бо Госпад ведае шлях пабожных, але дарога бязбожнікаў счэзьне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 1

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.