1 Госпад царуе, у веліч прыбраўся Ён. Апрануўся Госпад і падперазаўся сілай, і сусьвет умацаваў Ён, што не захістаецца.
2 Умацованы пасад Твой ад спрадвечных часоў; і Ты ад вякоў!
3 Падыймаюць рэкі, Госпадзе, падыймаюць рэкі свой голас, узьнімаюць рэкі хвалі свае.
4 Але Госпад у высі нябеснай дужэйшы за шум вод вялікіх, магутнейшы за хвалі марскія.
5 Аб’явы Твае вельмі пэўныя; сьвятасьць — аздоба Дому Твайго навекі, о Госпадзе!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 93

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.