1 Псальм Давідавы.
Госпадзе! Каму дадзена будзе гасьціці ў палатцы Тваёй, каму жыці на гарэ Тваёй сьвятой?
2 Таму, хто жывець беззаганна і робіць справядлівасьць і ад сэрца ўсяго праўду гаворыць,
3 хто языком сваім не абмаўляе, нічога благога другому ня робіць і ня ўзводзіць ганьбы на бліжняга свайго.
4 Таму, у вачох якога пагарда для адкіненага і пашана для багабойных; хто, хоць-бы са шкодай для сябе прысягаўся, ды гэтага не зьмяняе;
5 хто грошы сваіх не аддае на квоту і подкупу проці нявіннага ня прыймае. Хто гэтак робе, не пахісьнецца навекі!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 15

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.