1 Сьпявайце Гоепаду новую песьню, сьпявайце Госпаду, усенька зямля!
2 Сьпявайце Госпаду, багаслаўце імя Яго! З дня на дзень абвяшчайце спасеньне Ягонае!
3 Апавядайце між паганамі славу Яго, між усімі народамі цуды Ягоныя.
4 Бо вялікі ёсьць Госпад і годны хвалы, страшней за ўсіх чыста багоў!
5 Бо ўсе богі народаў — нішто, а Госпад нябёсы стварыў.
6 Веліч і краса прад абліччам Яго, сіла й вялікасьць у сьвятыні Ягонай.
7 Аддайце Госпаду, плямёны народаў, аддайце Госпаду хвалу і чэсьць!
8 Аддайце Госпаду славу, што іменьню Яго прыналежыць, нясеце дары ды йдзеце ў падворкі Ягоныя.
9 Кіньцеся ніцма прад Госпадам у велічы сьвятыні; дрыжыце прад абліччам Яго, усе землі!
10 Кажэце паганам: царуе Госпад! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І будзе судзіць Ён народы па праўдзе.
11 Хай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; хай мора ўзварухнецца і ўсё, што ў ім.
12 Хай усьцешыцца ральля і ўсё, што на ёй; і ўзьвесяляцца тады ўсе дрэвы лясныя,
13 перад Богам, Які йдзе, Які йдзе судзіці зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет па справядлівасьці і народы паводле праўды Сваёй.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 96

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.