1 Псальм Давідавы.
Радуйцеся ў Госпадзе, пабожныя; справядлівым выпадае выхваляць Яго.
2 Слаўце Госпада на гусьлях, іграйце Яму на арфе дзесяціструннай!
3 Сьпявайце Яму новую песьню; крэпка ўдарайце па струнах пры радасных гуках!
4 Бо праўдзівае слова Гасподняе, і ўсе ўчынкі Ягоныя верныя.
5 Праўду і справядлівасьць любіць Ён; ласкай Гасподняй напоўнена зямля.
6 Словам Гасподнім створаны нябёсы, подыхам вуснаў Ягоных усе войскі іх.
7 Ён воды марскія зьбірае, быццам у мех, Ён кладзе іх на схоў.
8 Няхай усенька зямля баіцца Госпада, няхай усе жыхары сусьвету дрыжаць перад Ім.
9 Бо Ён даў загад — і сталася, Ён сказаў — і зьявілася.
10 Госпад разьбіў мяркаваньні паганаў, зьнішчыў замыслы народаў.
11 Прысуд Гасподні вякі трывае, думкі сэрца Ягонага із роду ды ў род.
12 Шчасьлівы народ, Богам якога ёсьць Госпад, — народ, што Ён выбраў на ўласнасьць Сабе.
13 З неба Госпад паглядае і бачыць усіх сыноў чалавечых;
14 з пасаду Свайго Ён глядзіць на ўсіх жыхараў зямлі.
15 Сэрца кожнага з іх Ён стварыў, на ўсе ўчынкі іх Ён зважае.
16 Ня множствам войска цар перамагае, ня сіла вялікая бароніць волата:
17 ашукаецца той, што жджэ ад каня перамогі, і ня выратуе яго веліч сілы ягонай.
18 Запраўды, вока Гасподняе над тымі, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную,
19 што іх душы ад сьмерці Ён вызваліць, а падчас галадухі жывымі іх захавае.
20 Чакае душа наша Госпада: Ён — помач нам і Ён — шчыт паш.
21 Але, у Ім радуецца сэрца нашае; але, мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.
22 Ласка Твая, Госпадзе, хай так будзе над намі, як мы на Цябе спадзяемся!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 33

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.