1 Кіраўніку хору Ядытунавага: псальм Давідавы.
2 Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго ўспамога мая.
3 Але: Ён — скала мая й помач мая, Ён — цьвярдыня мая; дык не пахіснуся.
4 Дакуль будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсіх маніцёся зьніштожыць, як тая сьцяна, што скранулася, як агарожа, што валіцца.
5 Але, задумалі скінуць яго з высакосьці; ім люба ілжа; яны вуснамі багаслаўляюць, але ў сэрцы сваім праклінаюць! (Зэля)
6 Але, толькі ў Богу спачынеш, душа мая! Бо на Яго спадзяюся.
7 Але: Ён — скала мая й помач мая, Ён — цьвярдыня мая; дык не пахіснуся.
8 У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала мая крэпка, прыпынак у Богу.
9 На Яго спадзявайся, грамада народная! вылівайце прад Ім сэрца вашае: бо Бог — наш прытулак. (Зэля)
10 Але: сыны чалавечыя — подмух, людзі — мана; калі пакладзеш на вагу, яны разам лягчэй за подмух!
11 Не ўскладайце надзеі на крыўду, ня пышайцеся зрабаваным; калі-ж вам прыбудзе багацьця, сэрца свайго да яго ня прыклейце!
12 Раз сказаў Бог, а я двойчы чуў гэта, што сіла — у Бога.
13 І ў Цябе ласка, Госпадзе, бо кожнаму водле учынкаў даеш.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 62

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.