Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Пётры 1 Першае Пётры 1 разьдзел

1 Пётра, Апостал Ісуса Хрыста, — выбраным захаджэнцам, расьцярушаным у Поньце, Галятыі, Каппадокіі, Азіі й Вітыніі,
2 згодна з прадве́даньнем Бога Айца, праз асьвячэньне ад Духа, дзеля паслухмянасьці й акрапле́ньня крывёю Ісуса Хрыста: няхай памножыцца вам ласка і мір!
3 Багаслаўлены Бог і Аце́ц Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які праз вялікую ласку Сваю адрадзіў нас ускрасе́ньнем Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзе́і,
4 дзеля спадчыны нятле́ннае, бяз сказы, што не завяне й захавана на нябёсах для вас,
5 сілаю Божаю праз ве́ру аховываных дзеля выбаўле́ньня, што гатова адкрыцца ў астатні час!
6 З гэтага це́шцеся, крыху цяпер (калі трэба) ад розных спакусаў патужыўшы,
7 каб выпрабаваная ве́ра вашая, шмат каштаўне́йшая за гібнучае, хоць і агнём прабаванае золата, аказалася на хвалу і чэсьць і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,
8 Якога, ня бачыўшы, любіце і, хоць ня гле́дзячы на яго, але ве́ручы ў Яго, радуецеся радасьцю нявымоўнаю і найслаўне́йшаю,
9 дасягаючы нарэшце ве́раю вашаю збаўле́ньня душ.
10 Гэтага то збаўле́ньня шукалі й дапытываліся прарокі, якія прадвяшчалі вызначаную вам ласку,
11 даходзячы, на калі і ў які час паказваў у іх Дух Хрыстовы, прадвяшчаючы мукі Хрыстовыя і славу за імі.
12 Ім было адкрыта, што ня ім, а нам служыла абве́шчанае вам сягоньня тымі, якія нясьлі вам добрую ве́сьць праз Духа Сьвятога, пасланага з нябёсаў, у што навет Ангелы жадаюць пранікнуць.
13 Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцы розуму вашага, чувайце й да канца спадзявайцеся на ласку, што прыносіцца вам у адкрыцьці Ісуса Хрыста.
14 Як послухмяныя дзе́ці, ня кіруйцеся ране́йшымі вашымі пажаданьнямі ў няве́даньні вашым;
15 але, па прыкладу паклікаўшага вас сьвятога, і самі будзьце сьвятымі ў-ва ўсіх учынках.
16 Бо напісана: будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты (Лявіт 19:2).
17 І калі называеце Айцом Таго, Хто судзіць кожнага паводле дзе́ла яго, ня ўзіраючыся на аблічча ягонае, дык са страхам праводзьце час бытаваньня вашага,
18 ве́даючы, што не трухле́ючым серабром ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцьця, данага вам ад айцоў,
19 але многацэннаю крывёю Хрыста, як чыстага агняці бяз сказы,
20 празначанага яшчэ да стварэньня сьве́ту, але зьявіўшагася ў апошнія часы дзеля вас,
21 паве́рыўшых праз Яго ў Бога, Які ўскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб была ве́ра ваша й надзе́я на Бога.
22 Паслухмянасьцяй праўдзе праз Духа ачысьціўшы душы вашыя дзеля некрывадушнае любві братняе, заўсёды любе́це адзін аднаго ад чыстага сэрца,
23 як адроджаныя ня з тле́ючага насеньня, але з нятле́ннага, праз слова Бога Жывога і прабываючага даве́ку.
24 Бо ўсякае це́ла, як трава, і ўсякая слава чалаве́чая, як цьве́т на траве́: засохла трава, і цьве́т яе́ апаў;
25 але слова Госпадавае трывае даве́ку (Ісая 40:6−8). А гэта й ёсьць тое слова, якое вам абве́шчана.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае Пасланьне Пётры, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.