Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 121 Псальм 121 (120)

1 Песьня ўзыходжаньня. Узьнімаю я вочы да гораў, адкуль прыйдзе ка мне ўспамога.
2 Успамога мая ад Госпада, што неба стварыў і зямлю.
3 Ня дасьць Ён стапе тваёй пахіснуцца, ня сьпіць Стораж твой.
4 Запраўды, ня сьпіць Стораж Ізраіля ды не задрэмле.
5 Госпад ёсьць Стораж твой, Госпад — цень твой праваруч ля цябе,
6 каб сонца ўдзень цябе не паразіла, ані месячык ночкай.
7 Госпад будзе цябе сьцерагчы ад усякага зла, будзе душу тваю сьцерагчы Ён.
8 Сьцерагчы будзе Госпад твой выхад і твой уваход ад сяньня й навекі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 121

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.