1 Сыноў Карэявых. Псальм. Песьня. Угрунтаваньне на сьвятых гарах.
2 Любіць Госпад брамы Сыонскія больш за ўсе іншыя сялібы Якубавыя.
3 Слаўныя рэчы прадказаны аб табе, места Божае! (Зэля)
4 Эгіпт і Бабілён успамяну я прад тымі, што ведаюць мяне; навет Хвілістыны і Тыр з Этыопіяй разам скажуць; той там нарадзіўся.
5 Аб Сыоне-ж будуць казаці: той і той нарадзіўся ў ім, і Госпад яго ўзмацняе.
6 Госпад напіша, сьпісуючы народы: гэты нарадзіўся ў ім. (Зэля)
7 Дык пяяць аб табе будуць усе чыста сілы жыцьця майго.
Каментары ці зноскі:
* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 87
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.