1 Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых.
2 Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба.
3 Слаўныя [рэчы] сказаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях)
4 Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: «Гэты нарадзіўся там».
5 А пра Сыён будуць казаць: «Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго».
6 ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: «Гэты нарадзіўся там». (Сэлях)
7 І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць, [скажуць]: «Усе крыніцы мае ў Табе!»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 87

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023