пераклады // сімфонія // слоўнікі
1 Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,
2 бо да закону ГОСПАДА імкненьне яго і пра закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
3 І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
4 Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць.
5 Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі на сходзе праведных,
6 бо ГОСПАД ведае шлях праведных, а шлях бязбожнікаў загіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 1

Звярніце ўвагу . Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017


2023. Створана з любоўю для тых, хто разважае пра Бога і шукае Яго.