Біблія » Пераклады » Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы 138 Псальм 138 (137)

1 Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе.
2 Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.
3 У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю.
4 Будуць славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх.
5 І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДА, бо вялікая слава ГОСПАДА.
6 Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк.
7 Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.
8 ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 138

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023