1 Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць:
2 «Дакуль будзеце судзіць беззаконна і ўздымаць абліччы бязбожнікаў? (Сэлях)
3 Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце.
4 Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!»
5 Нічога ня ведаюць і не разумеюць, і ў цемры ходзяць; і захісталіся ўсе падваліны зямлі!
6 Я сказаў: «Вы — богі, усе вы — сыны Найвышэйшага,
7 аднак, вы памрацё, як людзі, упадзеце, як адзін з князёў».
8 Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты возьмеш у спадчыну ўсе народы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 82

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023