1 Псальма Асафова. Бог вартуе ў збору Божым, сярод багоў судзе:
2 «Пакуль будзеце судзіць несправядліва і шанаваць відзеньні нягодных? Сэля.
3 Бараніце кволага а сірату, убогага а беднага апраўляйце;
4 Ратуйце кволага а гарапяку, з рукі нягодных ратуйце яго».
5 Яны ня ведаюць ані сьцямяць, у цемні ходзяць; усі поды зямлі захісталіся.
6 Я быў сказаўшы: «Вы — багове, і сынове Навышняга — усі вы.
7 Але вы памрыце, як людзі, і паваліцеся, як кажны з князёў».
8 Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Табе спадуць усі народы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 82

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.