Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 132 Псальм 132 (131)

1 Песьня на ўступцох. СПАДАРУ, успомні Давіда, усі гароты яго.
2 Як ён прысягаў СПАДАРУ, рабіў абятніцу Магучаму Якава:
3 «Напэўна ня ўвыйду ў будан дому свайго ані ўзыйду на ложак пасьцелі свае;
4 Напэўна ня дам сну ачом сваім ані векам сваім дрымоты,
5 Пакуль не знайду вітальняў СПАДАРУ, сялібаў Магучаму Якававаму».
6 Гля, мы чулі гэта ля Еўфрату, знайшлі гэта на палёх лясістых.
7 Узыйдзіма ў вітальні Ягоныя, пакланімася казульцы ног Ягоных.
8 Устань, СПАДАРУ, на супачынак Свой, Ты а скрыня сілы Твае.
9 Няхай сьвятары Твае апрануцца ў справядлівасьць, і няхай дабрачэсьлівыя Твае гукаюць з радасьці.
10 Дзеля слугі Свайго Давіда не адвярні віду памазанца Свайго.
11 Прысягаў СПАДАР Давіду ў праўдзе — Ён не адступе ад яе: «З плоду цела твайго пасаджу на пасадзе тваім.
12 Калі сынове твае будуць дзяржаці змову Маю й сьветчаньні Мае, каторых Я наўчу іх, — сынове іхныя таксама будуць сядзець назаўсёды на пасадзе тваім»;
13 Бо СПАДАР абраў Сыён, пажадаў на сялібу Сабе.
14 «Гэта месца супачынку Майго назаўсёды, тут Я жыць буду, бо Я пажадаў яго.
15 Дабраслаўлю а дабраслаўлю еміну яго і ўбогіх яго насычу хлебам;
16 І сьвятароў яго апрану спасеньням, і дабрачэсьлівыя ягоныя загукаюць з радасьці.
17 Там прычыню пуканьне рогу Давідаваму, прыгатую сьвечку памазанцу Свайму.
18 Непрыяцеляў ягоных апрану ў сорам, але на ім будзе зьзяць карона ягоная».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 132

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.