1 Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Навука Давідава.
2 Як прышлі Зыфы й наказалі Саўлу: «Ці не хаваецца Давід у нас?»
3 Божа! імям Сваім выбаў мяне і моцаю Сваёю судзі мяне.
4 Божа! пачуй малітву маю, нахіні вуха да словаў вуснаў маіх;
5 Бо чужнікі паўсталі на мяне, тыраны шукаюць душы мае, не становяць яны Бога перад сабою. Сэля.
6 Вось, Бог памачнік імне; Спадар сярод тых, што паддзержуюць душу маю.
7 Благім Ён адплаце непрыяцелям маім; вернасьцяй Сваёй выгубі іх.
8 Ахвотна абраку Табе, услаўлю імя Твае, СПАДАРУ, бо добры;
9 Бо Ты вывальніў мяне ад кажнае бяды, і непрыяцеляў маіх бачыла вока мае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 54

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.