Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 130 Псальм 130 (129)

1 Песьня на ўступцох. З глыбіні я гукаў да Цябе СПАДАРУ!
2 Спадару! пачуй голас мой. Няхай вушы Твае будуць уважлівыя на гук маленьня майго.
3 Калі бяспраўі зацеміш Ты, ЯГ, хто вытрывае, Спадару?
4 Але ў Цябе дараваньне, каб сьцілі Цябе.
5 Я спадзяюся СПАДАРА, мая душа спадзяецца, і на слова Ягонае я спадзяюся.
6 Душа мая спадзяецца СПАДАРА болей, чымся паночныя раньня, паночныя раніцы.
7 Хай Ізраель спадзяецца на СПАДАРА, бо ў СПАДАРА міласэрдзе, і шмат адкупленьня ў Яго,
8 І Ён выкупе Ізраеля з усіх бяспраўяў ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 130

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.