Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 130 Псальм 130 (129)

1 Песня ўзыходжання. З глыбіняў прызываю я Цябе, Госпадзе;
2 Госпадзе, выслухай голас мой. Хай будуць вушы Твае нахілены да голасу малення майго.
3 Калі будзеш аглядаць несправядлівасці, Госпадзе, хто ж вытрымае?
4 Бо ў Цябе — адпушчэнне [грахоў], каб мы шанавалі Цябе.
5 Пакладаюся на Госпада; трымалася душа мая слова Яго;
6 усклала надзею душа мая ў Госпадзе больш, чым вартаўнікі світання.
7 Хай ускладзе надзею Ізраэль у Госпадзе, бо ў Госпада — міласэрнасць і шчодрае адкупленне — у Яго.
8 І Ён адкупіць Ізраэль ад усіх несправядлівасцей яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 130

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017