1 Псальм Давідаў, калі ўцякаў ад свайго сына Абсалома.
2 Божа, як жа многа тых, што непакояць мяне, як шмат бунтуюцца супраць мяне!
3 Многія вось кажуць душы маёй: «Няма яму збаўлення ў Богу».
4 Ты ж, Госпадзе, Божа, шчыт мой, хвала мая Ты, галаву падымаеш мне ўверх.
5 Клічам сваім прызываў я Госпада. І выслухаў Ён мяне з гары Сваёй святой.
6 Я лёг і выспаўся, устаў, бо Госпад ахоўвае мяне.
7 Не збаюся і тысячы людзей, што навокал мяне абступілі.
8 Узніміся, Госпадзе! Ухавай мяне, Божа мой! Бо па шчацэ даў Ты ўсім супраціўнікам маім, павыбіваў Ты зубы грэшнікам.
9 У Бога бо збаўленне, і дабраславенне Тваё Твайму народу!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 3

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017