1 Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад Абсалёма, сына свайго;
2 Госпадзе! Як намножылася ворагаў маіх! Многа іх паўстае супраць мяне!
3 Многія кажуць аб душы маей: Няма яму ратунку ад Бога. (Зэля)*
4 Але Ты, Госпадзе, шчыт для мяне, Ты слава мая і падыймаеш галаву маю.
5 Голасна гукаў я да Госпада, і пачуў мяне з гары Свае сьвятое. (Зэля)
6 Кладуся я й засыпаю; і прабуджаюся, бо Госпад бароніць мяне.
7 Не палохаюся я безьлічы ваякаў, што абступілі мяне наўкола.
8 Устань, Госпадзе! Збаў мяне, Божа мой! Бо ты біў ворагаў маіх па сківіцах, Ты крышыў зубы бязбожнікам.
9 Ад Госпада збаўленьне і над народам Тваім багаслаўленьне. (Зэля)

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 3

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.