1 Хадзеце, сьпяваць будзем Госпаду, выслаўляці скалу збаўленьня нашага!
2 Станьма прад абліччам Яго ды з падзякай, псальмы сьпявайма Яму!
3 Бо Госпад ёсьць Бог вялікі і Цар вялікі над усімі багамі.
4 У руцэ ў Яго глыбіні зямныя, і Ягоны-ж вярхі найвышэйшыя гор.
5 Ягонае мора, бо Ён стварыў яго, і сухаземле рукі Яго кшталтавалі.
6 Хадзеце, суклонімся і ўпадзем, укленчым прад Госпадам, Тварцом нашым!
7 Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ, што Ён пасьвіць, авечкі Ягонай рукі. О, каб вы паслухалі сяньня Ягонага голасу:
8 Ня робце жорсткімі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
9 дзе вашы айцы спакушалі Мяне, прабавалі Мяне, хоць і бачылі рук Маіх дзела!
10 Сорак гадоў гэты род абураў Мяне; дык Я сказаў: яны — народ, што блукаецца сэрцам і не пазналі шляхоў Маіх.
11 Дык Я пакляўся ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў мой супакой.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 95

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.