1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
2 Госпадзе! З моцы Тваёй радуецца цар, падмогай Тваёй ён вельмі ўсьцешаны.
3 Ты даў яму, чаго сэрца яго пажадала, і, чаго вусны прасілі, Ты не адмовіў. (Зэля)
4 Бо Ты сустрэў яго багаслаўленьнем і ласкаю, вянок із шчырага золата ўзлажыў яму на галаву.
5 Жыцьця ён прасіў у Цябе, — Ты даў жыцьцё даўгое на вечныя вякі.
6 Вялікая слава ягоная праз помач Тваю; чэсьць і веліч Ты ўзлажыў на яго.
7 Бо багаслаўленьне вялікае даў Ты яму навекі, разьвесяляеш яго радасьцяй перад абліччам Тваім.
8 Цар спадзяецца на Госпада і праз ласку Найвышэйшага не пахісьнецца,
9 Рука Твая дасягне ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая дасягне тых, што ненавідзяць Цябе.
10 Ты зробіш з іх печ агністую, як зьявішся; Госпад у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь іх пажрэць.
11 Ты вынішчыш плод іхні на зямлі і насеньне іх спасярод сыноў чалавечых.
12 Пачынаючы ліхое супраць Цябе, надумываючы хітрыкі свае, яны ня зробяць нічога,
13 бо Ты іх павернеш наўцекі, із луку Твайго пусьціш стрэлы ў твар іхні.
14 Узьніміся, Госпадзе, у сіле Тваёй! Мы будзем выслаўляць і хваліць магутнасьць Тваю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 21

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.